Сцяг Субота, 6 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 мая 2021, 11:06

У студзені-красавіку недзяржаўным сектарам сфарміравана 60 працэнтаў бюджэту Мінскай вобласці

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Суб'ектамі гаспадарання недзяржаўнага сектара эканомікі ў студзені-красавіку бягучага года сфарміравана 60 працэнтаў даходаў бюджэту Мінскай вобласці, паведамілі БЕЛТА ў Мінаблвыканкаме.

Плацяжы суб'ектаў недзяржаўнага сектара эканомікі ў агульных падатковых паступленнях Мінскай вобласці ў студзені-красавіку бягучага года склалі 60 працэнтаў. У бюджэт імі выплачана Br880,6 млн падаткаў і плацяжоў, з іх арганізацыямі - Br834,4 млн, або 56,9 працэнта, індывідуальнымі прадпрымальнікамі - Br46,2 млн, або 3,1 працэнта.

У параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года паступленні ад суб'ектаў гаспадарання ў супастаўных цэнах павялічаны на 7,7 працэнта, або на Br62,7 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі