Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 студзеня 2022, 09:47

У снежні падаражэлі агуркі і капуста, патаннелі ікра ласасёвых і селядзец

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У снежні падаражэлі агуркі і капуста, патаннелі ікра ласасёвых і селядзец, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Свежыя агуркі падаражэлі на 33,43 працэнта, свежая белакачанная капуста - на 24,46 працэнта, вінаград - на 19,41 працэнта, салодкі перац - на 15,52 працэнта, свежыя памідоры - на 11,8 працэнта. Ікра ласасёвых рыб патаннела на 4,4 працэнта, салёны селядзец - на 2,73 працэнта, марожанае - на 2,55 працэнта.

У цэлым агародніна стала даражэйшай на 16,24 працэнта, фрукты - на 4,39 працэнта. Малако і малочныя прадукты падаражэлі на 0,48 працэнта, мяса і мясапрадукты - на 0,83 працэнта, хлеб і хлебабулачныя вырабы - на 0,44 працэнта, рыба і рыбапрадукты патаннелі на 0,04 працэнта.

Абеды ў сталовай падаражэлі на 1,95 працэнта, у рэстаране і кафэ - на 1,08 працэнта, фастфуд - на 1,15 працэнта.

Тытунёвыя вырабы павысіліся ў цане на 0,48 працэнта, алкагольныя напіткі - на 0,04 працэнта.

Нехарчовыя тавары ў снежні сталі даражэйшымі на 0,27 працэнта. Адзенне стала таннейшым на 0,7 працэнта, абутак - на 1,02 працэнта. Мэбля патаннела на 0,01 працэнта, дывановыя вырабы падаражэлі на 1,47 працэнта, будматэрыялы - на 0,48 працэнта. Медыкаменты патаннелі на 0,03 працэнта.

Кошт паслуг павысіўся на 0,92 працэнта. У снежні рытуальныя паслугі падаражэлі на 9,05 працэнта, турыстычныя - на 8,38 працэнта, чыгуначнага транспарту міжнародных зносін - на 6,25 працэнта, санаторна-аздараўленчыя - на 3,41 працэнта, бытавыя - на 2,2 працэнта. Паслугі тэатраў патаннелі на 1,02 працэнта, гасцініц - на 0,36 працэнта.

Як паведамлялася, інфляцыя ў Беларусі ў снежні склала 0,9 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі