Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 студзеня 2020, 14:49

У снежні больш за ўсё падаражэлі агуркі і перац, патаннела ікра

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў снежні 2019 года сярод харчовых тавараў больш за ўсё падаражэлі агуркі і перац, патаннела ікра, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Свежыя агуркі сталі даражэйшымі на 40,13 працэнта, салодкі перац - на 32,06 працэнта, свежыя памідоры - на 18,37 працэнта. У цэлым агародніна павысілася ў цане на 26 працэнтаў. Падаражанне закранула вінаград (плюс 18,76 працэнта), грэчку (5,82 працэнта), бананы (5,55 працэнта). Яйкі курыныя павысіліся ў цане на 3,59 працэнта.

Пры гэтым патаннела ікра (на 5,45 працэнта), морква (на 4,2 працэнта) і цытрусавыя (на 4,04 працэнта). Мяса і мясапрадукты патаннелі на 0,25 працэнта, рыба і рыбапрадукты - на 0,72 працэнта.

Абеды ў сталовай сталі даражэйшымі на 1,01 працэнта, у рэстаране і кафэ - на 0,64 працэнта, фастфуд - на 0,71 працэнта.

Тытунёвыя вырабы павысіліся ў цане на 0,67 працэнта, алкагольныя напіткі - на 0,03 працэнта.

Нехарчовыя тавары падаражэлі ў цэлым на 0,38 працэнта. Адзенне павысілася ў цане на 0,16 працэнта, электратавары - на 0,7 працэнта, будматэрыялы - на 0,22 працэнта. Абутак стаў таннейшы на 1,69 працэнта.

Паслугі падаражэлі на 0,81 працэнта. Больш за ўсё падаражэлі паслугі пасажырскага транспарту аўтамабільных прыгарадных (на 18,61 працэнта) і міжгародніх (на 14,64 працэнта) зносінах. Паслугі па ахове жылля сталі даражэйшымі на 9,71 працэнта. Пры гэтым на 9,46 працэнта патаннелі білеты ў цырк.

Як паведамлялася, інфляцыя ў Беларусі ў снежні склала 0,5 працэнта, у 2019 годзе - 4,7 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі