Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 лістапада 2025, 11:29

У СЭЗ "Гроднаінвест" у два разы нарасцілі інвестыцыі ў асноўны капітал

Фота з архіва
Фота з архіва
21 лістапада, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Рэзідэнты СЭЗ "Гроднаінвест" у 2 разы павялічылі інвестыцыі ў асноўны капітал, паведамілі БЕЛТА ў свабоднай эканамічнай зоне.

Рэзідэнты СЭЗ "Гроднаінвест" за 9 месяцаў 2025 года інвесціравалі ў асноўны капітал Br289 млн, гэта ў 2 разы больш чым за аналагічны перыяд мінулага года.  

У гэтых укладаннях доля расходаў на будаўніча-мантажныя работы склала 24 працэнты, а ўдзельная вага затрат на набыццё сучасных машын і абсталявання - 72 працэнты.

За кошт замежных крыніц паступіла Br69 млн інвестыцый у асноўны капітал.

За 9 месяцаў 2025 года для фінансавання інвестыцыйных праектаў рэзідэнтамі СЭЗ "Гроднаінвест" прыцягнута $98,2 млн замежных інвестыцый, а аб'ём прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове склаў $46,8 млн.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі