29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Савеце Рэспублікі адбылася сустрэча са старшынямі абласных Саветаў дэпутатаў і кіраўніцтвам Белкаапсаюза, на якой абмеркавалі асноўныя напрамкі работы для выбудоўвання эфектыўнай сістэмы гандлёвага абслугоўвання, у першую чаргу ў вёсцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 жніўня правёў нараду аб эфектыўнасці сістэмы гандлёвага абслугоўвання насельніцтва ў маштабах Беларусі, на якой запатрабаваў выбудаваць эфектыўную сістэму гандлёвага абслугоўвання, перш за ўсё ў вёсцы. У развіццё нарады ў Савеце Рэспублікі сёння прайшла сустрэча са старшынямі абласных Саветаў дэпутатаў і кіраўніцтвам Белкаапсаюза, дзе старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава абазначыла асноўныя моманты для рэалізацыі пастаўленых кіраўніком дзяржавы задач.
"Прэзідэнтам пастаўлена задача да 1 студзеня 2026 года: у нашага народа не павінна быць праблем ні з гандлёвым забеспячэннем, ні з сістэмай аховы здароўя. Пытанняў, якія сёння трэба вырашаць мясцовым органам улады, нам, парламентарыям, больш чым дастаткова, - адзначыла Наталля Качанава. - Задача, пастаўленая Прэзідэнтам, павінна быць выканана безагаворачна. Чаму? Таму што гэта не пытанні сённяшняга дня. Што датычыцца сістэмы аховы здароўя, то яшчэ на маштабнай нарадзе ў маі 2023 года кіраўнік дзяржавы гаварыў і пра функцыянаванне ФАПаў, амбулаторый, і пра навядзенне парадку, дзе мясцовыя органы павінны былі падключыцца. Тое ж самае па гандлёвым забеспячэнні".
Яна падкрэсліла, што ў Беларусі прынята вялікая колькасць нарматыўных прававых актаў, якія даюць магчымасць сёння эфектыўна працаваць па гэтых пытаннях. "Але пакуль не ўключацца мясцовыя органы ўлады і не будуць несці за гэта адказнасць у першую чаргу перад самімі сабой як кіраўнікі, то нічога не атрымаецца. Таму сёння пагаворым і дамовімся аб тым, што мы будзем рабіць. Перш за ўсё, вядома, старшыні сельскіх Саветаў", - звярнулася да прысутных спікер.
Наталля Качанава нагадала словы кіраўніка дзяржавы на нарадзе па ахове здароўя ў маі 2023 года: "Я вам ніколі за вёску не дарую".
"Гэта людзі, якія сваёй працай ствараюць даброты, а мы іх крыўдзім. Гэтага дапускаць нельга. Тое ж самае і ў гандлі, - заявіла яна. - Гэта пытанне ў зоне адказнасці і мясцовых улад, і дэпутацкага корпуса. Мы сітуацыю трымаем на кантролі, рэгулярна праводзім маніторынгі. Мы абавязаны выканаць даручэнне кіраўніка дзяржавы, і мы гэта зробім".-0-