ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 27 кастрычніка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 верасня 2020, 13:05

У Прыморскім краі хочуць адкрыць гандлёвы дом "Беларусь"

Алег Кажамяка
Алег Кажамяка

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Прыморскім краі хочуць адкрыць гандлёвы дом "Беларусь". Аб гэтым паведаміў губернатар края Алег Кажамяка на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вырашылі, каб у нас ва ўсіх вялікіх гарадах былі прадстаўлены беларускія тавары народнага спажывання праз гандлёвы дом "Беларусь". Падабралі ўжо інвестараў, каму гэта выгадна", - сказаў Алег Кажамяка. Паводле яго слоў, гэты праект будуць падрабязна абмяркоўваць у час аграпрамысловай выстаўкі "Белагра", якая павінна прайсці ў Мінску з 29 верасня па 4 кастрычніка.

У 2019 годзе Беларусь і Прыморскі край нагандлявалі на $19,2 млн. За студзень - ліпень бягучага года тавараабарот перасягнуў $9 млн, павялічыўшыся ў параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года на 17 працэнтаў. Расійскі губернатар бачыць патэнцыял для яшчэ большага развіцця гандлёва-эканамічных адносін.

"Для нас вельмі важна, каб мы перайшлі на той узровень супрацоўніцтва, які даваў бы магчымасць нашым жыхарам бачыць на прылаўках як мага больш беларускіх тавараў, выкарыстоўваць перадавы вопыт машынабудаўнікоў Беларусі. Мы ўбачылі новыя тэхналогіі, прадукцыю, якая адпавядае апошнім сусветным распрацоўкам і стандартам", - заявіў Алег Кажамяка. Паводле яго слоў, жыхары Прымор'я ўпэўнены ў высокай якасці беларускай прадукцыі і давяраюць ёй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі