Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 кастрычніка 2019, 17:48

У праекце бюджэту на 2020 год закладваецца цана нафты $60

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У праекце бюджэту на 2020 год закладваецца цана нафты маркі Urals $60 за бараль, курс долара - у сярэднім Br2,2447, сярэднегадавая інфляцыя - 5 працэнтаў. Аб гэтым гаворыцца ў артыкуле "Асноўныя падыходы да фарміравання праекта бюджэту на 2020 год" начальніка галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі Мінфіна Алены Печань у часопісе "Финансы. Учет. Аудит", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У аснову дакумента пакладзены базавы сцэнарый эканамічнага развіцця. Улічваюцца "падатковы манеўр" Расіі, адмена абмежавання па выліку "ўваходнага" ПДВ у частцы імпарту спажывецкіх тавараў, зніжэнне з 2,5 да 2 разоў гранiчнага памеру каэфіцыентаў да ставак маёмасных падаткаў, змяншэнне кадастравага кошту зямель грамадска-дзелавой і вытворчай зон.

Плануецца праіндэксаваць на прагнозную інфляцыю стаўкі падаткаў, будуць павялічаны стаўкі акцызаў для гарманізацыі ў ЕАЭС. Падатковая нагрузка чакаецца ў межах каля 24,3 працэнта да ВУП. У склад бюджэту прадугледжваецца ўключыць фонды грамадзянскай авіяцыі і ўніверсальнага абслугоўвання, якія да гэтага былі пазабюджэтнымі.

Даходы кансалідаванага бюджэту прырастуць нязначна і складуць каля Br39,5 млрд. Узровень цэнтралізацыі рэсурсаў знізіцца да 27,9 працэнта да ВУП (у 2019 годзе - 29,5 працэнта).

У цэлым захаваецца дадатная дынаміка фінансавання сацыяльнай сферы. Расходы на гэтыя мэты ў адносінах да ўзроўню бягучага года павялічацца не менш як на 11 працэнтаў.

"Бюджэт краіны становіцца яшчэ больш сацыяльна арыентаваным. У ліку прыярытэтных напрамкаў - павышэнне дабрабыту грамадзян, падтрымка шматдзетных сем'яў, скарачэнне міжрэгіянальнай дыферэнцыяцыі", - адзначыла Алена Печань.

Прадугледжана аптымізацыя структуры дзярждоўгу, скарачэнне ўдзелу бюджэту ў падтрымцы рэальнага сектара эканомікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі