Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 сакавіка 2023, 16:52

У МПЗ расказалі пра перавагі касавага метаду для разліку падаткаў пры ССП

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пра перавагі касавага метаду для разліку падаткаў пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання (ССП) расказала ў прэс-цэнтры БЕЛТА намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення метадалогіі падаткаабкладання Міністэрства па падатках і зборах Ірына Луферчык.

"Касавы метад уведзены ў Беларусі з 1 студзеня 2023 года. У Расіі ён існуе ўжо шмат гадоў. Да гэтага ў падатковым уліку для арганізацый прымяняліся два метады на выбар - метад налічэння адгрузкі або метад аплаты. Пры касавым метадзе мы не чакаем, калі адбудзецца адгрузка тавараў, работ або паслуг. Калі грошы паступілі на рахунак або ў касу - адразу ж адбываецца зняцце падаткаў", - растлумачыла Ірына Луферчык.

Паводле яе слоў, раней акрамя паступлення грашовых сродкаў дадаткова трэба было сачыць, у які момант адгружаны тавар, ці выкананы работы і ці аказаны паслугі.

"З пункту гледжання адміністравання гэта значна складаней, паколькі трэба ўлічваць усе фактары і канраляваць усе партыі. Так, метад налічэння, які дзейнічаў у мінулым годзе і дзейнічае дагэтуль у бухгалтарскім уліку, арыентаваны на выплату падаткаў і вызначэнне фінансавага рэзультату па меры адгрузкі тавараў, незалежна ад аплаты. Раней многім нават даводзілася браць крэдытныя або пазыковыя сродкі, каб разлічыцца з усім. Цяпер жа касавы метад арыентуе выключна на паступленне грашовых сродкаў. Ён дазваляе выплачваць падатак у той момант, калі рэальныя грашовыя сродкі сапраўды паступілі на рахунак прадпрыемства і яму ёсць чым разлічыцца за падатак", - падкрэсліла прадстаўнік МПЗ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі