Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

У Мінскай вобласці ў анлайн-рэжыме будуць адсочваць работу сельгастэхнікі

Эканоміка 23.07.2018 | 09:04
Фота з архіва
Фота з архіва

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінскай вобласці ў анлайн-рэжыме будуць адсочваць работу сельгастэхнікі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення механізацыі і інвестыцый камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама Васіль Сысоеў.

"З дапамогай датчыкаў сачэння, устаноўленых на рухавіках трактароў, будзем у анлайн-рэжыме назіраць за ўзворваннем, інакш кажучы за падрыхтоўкай глебы пад сяўбу азімых культур. Праграму ўстановяць на камп'ютар ужо 24 ліпеня, таму ў бліжэйшы час зможам асабіста непасрэдна з Мінска адсочваць работу кожнага раёна вобласці", - расказаў Васіль Сысоеў.

Паводле яго слоў, датчыкі дадуць магчымасць правесці аналіз загрузкі трактара, ацаніць яго работу, адзначыць, колькі гадзін ён быў у полі, які аб'ём работы выканаў, ці былі прастоі і несанкцыянаваны зліў.

Укараненне такога ноу-хау стала магчымым дзякуючы з'яўленню новых трактароў у гаспадарках вобласці: усяго плануецца закупіць 150, з іх 44 паступілі ўжо ў распараджэнне аграрыяў.

Таксама ў бягучым годзе парк збожжаўборачнай тэхнікі рэгіёна папоўніцца 150 дзевяцікорпуснымі абаротнымі плугамі (з іх 9 ужо на прадпрыемствах). У гэтым годзе ў вобласці з'явілася 64 новыя кормўборачныя камбайны і 100 збожжаўборачных.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

I Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны I Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны пройдзе 25-26 кастрычніка ў Гомелі. У час форуму адбудуцца: 7-е пасяджэнне беларуска-ўкраінскага кансультатыўнага савета дзелавога супрацоўніцтва; тэматычныя пасяджэнні, секцыі і канферэнцыі.