ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 мая 2023, 11:35

У Мінбудархітэктуры растлумачылі змяненні ў парадку фарміравання дагаворнай цаны на будаўніцтва

Фота з архіва
Фота з архіва

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начальнік галоўнага ўпраўлення эканомікі і знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Вольга Лаўроўская растлумачыла змяненні ў парадку фарміравання нязменнай дагаворнай цаны на будаўніцтва аб'ектаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінбудархітэктуры.

У сувязі з прыняццем кіраўніком дзяржавы ўказа нумар 92 Саветам Міністраў прынята пастанова нумар 311 ад 16 мая 2023 года. У новай рэдакцыі прававым актам выкладзена палажэнне аб парадку фарміравання нязменнай дагаворнай (кантрактнай) цаны на будаўніцтва аб'ектаў. Вольга Лаўроўская адзначыла асноўныя змяненні. Па-першае, узмоцнена нязменнасць дагаворнай (кантрактнай) цаны, устаноўлены адзіныя як для бюджэтных, так і пазабюджэтных крыніц фінансавання будаўніцтва аб'ектаў выпадкі яе карэкціроўкі. "Пры змяненні праектнай, у тым ліку каштарыснай дакументацыі, адкарэкціраваць нязменную цану будзе магчыма толькі па прычыне выяўлення недахопаў тэхнічнага і (або) падліковага характару, а таксама ў выпадку ўдакладнення абставін, якія немагчыма было прадугледзець пры яе распрацоўцы", - растлумачыла яна.

Па-другое, пры будаўніцтве аб'ектаў, што фінансуюцца за кошт бюджэтных і прыраўнаваных да іх сродкаў, а таксама пры будаўніцтве жылых дамоў з дзяржпадтрымкай устаноўлены памер конкурснага каэфіцыента ў цане падрадчыка (не ніжэй за 0,9). "Гэта значыць пры правядзенні працэдуры дзяржаўнай закупкі падрадчык не зможа паніжаць цану свайго прапанавання больш, як на 10 працэнтаў. Увядзенне такой нормы дасць магчымасць значна скараціць зрывы тэрмінаў будаўніцтва аб'ектаў, выпадкі няякаснага выканання будаўнічых работ і скасавання дагавораў будаўнічага падраду на этапе будаўніцтва. Па іншых аб'ектах будаўніцтва памер конкурснага каэфіцыента вызначаецца падрадчыкам самастойна", - дадала спецыяліст.

Па-трэцяе, дагаворная (кантрактная) цана фарміруецца з улікам прагнозных індэксаў кошту будаўніча-мантажных работ (замест прагнознага індэкса цэн у будаўніцтве, які дзейнічаў да прыняцця пастановы). Акрамя гэтага яна фарміруецца толькі на выкананне падрадных работ. Паводле слоў Вольгі Лаўроўскай, з палажэння выключаны нормы, якія вызначаюць парадак фарміравання дагаворнай (кантрактнай) цаны будаўніцтва аб'ектаў "пад ключ".

"Дадаткова неабходна адзначыць, што дзеянне пастановы нумар 311 не распаўсюджваецца на аб'екты, праектная (каштарысная) дакументацыя на будаўніцтва якіх зацверджана да 1 мая 2023 года. Выключэннем з'яўляюцца аб'екты, па якіх на 1 мая не заключаны дагаворы будаўнічага падраду па зацверджанай праектнай дакументацыі, распрацаванай на аснове рэсурсна-каштарысных норм", - рэзюмавала спецыяліст.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі