ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 чэрвеня 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 красавіка 2020, 12:25

У МАРГ растлумачылі, для гандлю якімі дэзынфіцыруючымі сродкамі патрэбна ліцэнзія

Фота з архіва
Фота з архіва

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю растлумачылі парадак продажу дэзынфіцыруючых сродкаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу МАРГ.

Дэзынфіцыруючыя сродкі, у тым ліку для апрацоўкі рук, могуць змяшчаць у якасці актыўна дзеючых рэчываў этылавы спірт або ізапрапілавы спірт. "Ліцэнзаванне аптовага і рознічнага гандлю дэзынфіцыруючымі сродкамі, якія змяшчаюць ізапрапілавы спірт, заканадаўствам не прадугледжана. Значыць, для продажу такіх сродкаў ліцэнзія не патрэбна", - адзначылі ў МАРГ.

Рэгуляванне продажу дэзынфіцыруючых сродкаў з этылавым спіртам прадугледжана законам ад 27 жніўня 2008 года нумар 429-З "Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыі i нехарчовага этылавага спірту".

У адпаведнасці з законам падлягаюць ліцэнзаванню вытворчасць і аптовы гандаль дэзынфіцыруючымі сродкамі з кодаў ТН ЗЭД 3808 59 000 і 3808 94 з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 7 працэнтаў і вышэй, але не больш за 80 працэнтаў, а таксама касметычнымі сродкамі для догляду скуры (акрамя лекавых) з кода ТН ЗЭД 3304, да ліку якіх належаць сродкі для ачысткі скуры твару, ласьёны, тонікі, маскі для ачысткі і іншыя аналагічныя сродкі з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 7 працэнтаў і больш. Выключэннем з'яўляецца прадукцыя ў аэразольнай упакоўцы, у іншай спажывецкай упакоўцы, максімальны аб'ём якой складае 250 мл (масел для цела - 500). Рознічны гандаль гэтымі сродкамі ліцэнзаванню не падлягае.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі