Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 лютага 2024, 20:00

У МАРГ абмеркавалі перспектывы пашырэння супрацоўніцтва з Сербіяй

Фота МАРГ
Фота МАРГ
12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў у рэжыме відэаканферэнцыі сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Сербіі Сяргеем Маліноўскім, прадстаўнікамі канцэрна "Беллеспаперапрам" і ААТ "Светлагорскі ЦКК", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МАРГ.

Удзельнікі нарады абмеркавалі бягучы стан беларуска-сербскіх гандлёва-эканамічных адносін, узаемадзеянне прадпрыемстваў і перспектывы пашырэння супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага была ўдзелена экспартным пастаўкам беларускай прадукцыі на рынак Сербіі.

"Мы разам павінны працаваць у інтарэсах нашых краін, імкнуцца да пошуку рашэнняў, якія задавольваюць абодва бакі і садзейнічаюць выкананню дасягнутых дамоўленасцей. Я гатовы цалкам гэтаму садзейнічаць у межах кампетэнцый", - адзначыў Аляксей Багданаў.

Па выніках сустрэчы бакі падкрэслілі прыхільнасць да выканання дасягнутых дамоўленасцей, дадзены адпаведныя даручэнні.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі