Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 жніўня 2022, 19:01

У ліпені падаражэлі пернікі і гарбата, сталі таннейшымі капуста і памідоры

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ліпені падаражэлі пернікі і гарбата, сталі таннейшымі капуста і памідоры, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Свежая белакачанная капуста патаннела на 41,17 працэнта, памідоры - на 14,81 працэнта, агуркі - на 12,89 працэнта, бананы - на 14,07 працэнта, перац салодкі - на 10,01 працэнта, вінаград - на 14,42 працэнта.

У сваю чаргу пернікі падаражэлі на 4,13 працэнта, гарбата - 4,07 працэнта, ікра ласасёвых рыб - 3,69 працэнта, мясныя кансервы для дзіцячага і дыетычнага харчавання - 2,02 працэнта, паўфабрыкаты з мяса птушкі - 2,02 працэнта.

У цэлым агародніна стала таннейшай на 14,23 працэнта, фрукты - на 11,26 працэнта. Малако і малочныя прадукты падаражэлі на 1,31 працэнта, мяса і мясапрадукты - на 1,08 працэнта, хлеб і хлебабулачныя вырабы - на 1,14 працэнта, крупы і бабовыя - на 1,09 працэнта, рыба і рыбапрадукты - на 0,76 працэнта.

Абеды ў сталовай патаннелі на 0,36 працэнта, у рэстаране і кафэ падаражэлі на 0,71 працэнта, фастфуд - на 1,32 працэнта.

Тытунёвыя вырабы падняліся ў цане на 1,31 працэнта, алкагольныя напіткі - на 0,11 працэнта.

Нехарчовыя тавары ў ліпені сталі даражэйшымі на 1,22 працэнта. Адзенне падаражэла на 0,38 працэнта, дывановыя вырабы - на 0,28 працэнта, тэкстыльныя вырабы - на 1,05 працэнта, медыкаменты - на 0,01 працэнта, абутак - 0,05 працэнта.

Кошт паслуг павысіўся на 0,76 працэнта. У ліпені жыллёва-камунальныя паслугі засталіся на ранейшым узроўні. Паслугі гасцініц падаражэлі на 1,61 працэнта, фотаатэлье - на 0,59 працэнта, санаторна-аздараўленчыя - на 1,58 працэнта, хімчыстка верхняга адзення - на 0,20 працэнта.

Сталі даражэйшымі паслугі пасажырскага транспарту (0,62 працэнта), у прыватнасці, міжнародных перавозак чыгункай - на 7,57 працэнта.

Як паведамлялася, інфляцыя ў Беларуст ў ліпені склала 0,5 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі