ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 15 чэрвеня 2021
Мінск Ясна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 мая 2021, 09:20

У красавіку падаражэлі агародніна і фрукты, патаннеў цукар і мыйныя сродкі - МАРГ

Фота з архіва
Фота з архіва

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў красавіку падаражэлі агародніна і фрукты, патаннеў цукар і мыйныя сродкі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аналітычную інфармацыю Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

"Адносна сярэдніх цэн сакавіка ў красавіку адзначаўся рост цэн на агародніну і фрукты (на 7,3 працэнта і 1,6 працэнта адпаведна), мяса і мясапрадукты (на 0,7 працэнта), павысіліся тарыфы на турыстычныя паслугі (на 5,6 працэнта). Адначасова адзначалася зніжэнне цэн на мыйныя сродкі (на 1,1 працэнта), цукар (на 0,2 працэнта), а таксама тарыфаў на бытавыя паслугі і пасажырскі паветраны транспарт (на 0,03 працэнта і 0,4 працэнта адпаведна). У красавіку ў адносінах да папярэдняга месяца павысіліся цэны на тытунёвыя вырабы (у сярэднім на 0,2 працэнта), лекавыя прэпараты (на 1 працэнт), аўтамабільнае паліва (у сярэднім на 2,1 працэнта)", - расказалі ў МАРГ.

У красавіку прырост спажывецкіх цэн у гадавым выражэнні склаў 8,6 працэнта (8,5 працэнта месяц раней). Што датычыцца сацыяльна значных тавараў, прырост захаваўся на ўзроўні папярэдняга месяца - 7,1 працэнта ў гадавым выражэнні. "Асноўныя індыкатары інфляцыі захоўваюцца на адным узроўні ў гадавым выражэнні на працягу трох месяцаў - з лютага 2021 года. Асноўны ўплыў на гадавы прырост індэкса спажывецкіх цэн, у тым ліку на сацыяльна значныя тавары, па-ранейшаму аказвае рост цэн на медыкаменты, які адбыўся ў пачатку года пад уплывам валацільнасці курса валют і адмены льготнай стаўкі ПДВ, а таксама падаражанне алеяў і тлушчаў, у прыватнасці расліннага алею, з-за росту кантрактных цэн", - адзначылі ў міністэрстве.

Адзначаецца запаволенне прыросту цэн у гадавым выражэнні на рыбу і рыбапрадукты - да 10 працэнтаў, плодаагароднінную прадукцыю - да 9,5 працэнта, сінтэтычныя мыйныя сродкі - да 9,2 працэнта, крупы - да 6,1 працэнта, макаронныя вырабы - да 2,2 працэнта, пшанічную муку - да мінус 0,8 працэнта. Пры гэтым гадавы прырост цэн паскорыўся на аўтамабільнае паліва - да 6,8 працэнта, адзенне - да 6,8 працэнта, алей - да 49,8 працэнта.

У сферы рэгуляванага цэнаўтварэння па выніках красавіка прырост цэн і тарыфаў у гадавым выражэнні захаваўся на ўзроўні папярэдняга месяца і склаў 8,6 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі