Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 снежня 2019, 17:51

У Казахстана ёсць дамоўленасці з "Транснафтай" аб пастаўках нафты ў Беларусь - пасол

26 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Казахстана ёсць дамоўленасці з "Транснафтай" аб пастаўках нафты ў Беларусь. Аб гэтым паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Аскар Бейсенбаеў сёння на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню незалежнасці гэтай краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ёсць дамоўленасці аб тым, што калі ўсе ўнутрыдзяржаўныя працэдуры будуць завершаны і ўсе пытанні адпрацаваны, будуць заключаны дагаворы аб пастаўках і транзіце нафты нафтаздабыўнымі кампаніямі", - заявіў дыпламат.

"Пакуль ёсць агульнапалітычныя дамоўленасці аб транзіце нафты праз сістэму "Транснафты" з Казахстана ў Беларусь", - удакладніў ён, спаслаўшыся на дамоўленасці на вышэйшым узроўні, дасягнутыя ў час візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан у кастрычніку гэтага года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі