Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 лютага 2024, 09:05

У якіх сферах можна выкарыстоўваць даследчы рэактар, растлумачыў спецыяліст 

Фота з архіва
Фота з архіва

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У якіх сферах можна выкарыстоўваць даследчы рэактар, расказаў у час круглага стала ў БЕЛТА намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце ДНУ "Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў - Сосны" НАН Беларусі Аляксей Лукашэвіч.

"У 70 краінах пабудавана 840 даследчых рэактараў, з іх у эксплуатацыі цяпер  знаходзяцца 225 у 54 краінах. Гэта колькасць краін перавышае тыя, дзе ёсць энергетычныя рэактары. Такім чынам, нават краіны, у якіх няма атамнай энергетыкі, займаюцца даследаваннямі ў гэтай галіне", - адзначыў Аляксей Лукашэвіч.

Паводле яго слоў, яшчэ ў 15 краінах будуюцца і фарміруюцца ў агульнай колькасці 20 даследчых рэактараў.

"Хацеў бы звярнуць увагу на цыклічнае развіццё грамадства і дзяржавы. У свой час у нас былі свае даследчыя рэактары, стваралася перасовачная атамная станцыя малой магутнасці. Цяпер нам трэба пераходзіць на новы ўзровень развіцця навукі і тэхнікі, вяртацца да гэтых пытанняў", - лічыць намеснік гендырэктара.

На думку МАГАТЭ, энергетычныя рэактары добра падыходзяць для навучання і падрыхтоўкі кадраў абслуговага эксплуатацыйнага персаналу ядзерных установак, персаналу службаў радыяцыйнай абароны, супрацоўнікаў рэгулюючых органаў, а таксама студэнтаў і вучоных. У цэлым такія рэактары простыя і лёгкадаступныя, што дазваляе бяспечна падтрымліваць усе ўмовы эксплуатацыі.

"Даследчы рэактар можна выкарыстоўваць для радыебіялагічных і медыцынскіх даследаванняў, уключаючы апрацоўку прадукцыі сельскай гаспадаркі, правядзенне медыцынскай дыягностыкі і тэрапіі. Таксама ёсць магчымасць вырабляць радыенукліды, уключаючы медыцынскія ізатопы і ізатопы трансуранавых элементаў. Можна працаваць і ў галіне радыяцыйнай хіміі - праводзіць даследаванні стойкасці сінтэтычных матэрыялаў, моцных гама-выпраменьванняў", - расказаў Аляксей Лукашэвіч.

Акрамя таго, спецыяліст прывёў прыклады выкарыстання даследчага рэактара ў нейтроннай фізіцы, інжынерных даследаваннях, матэрыялазнаўстве і іншых сферах.-0-

Фота Хрысціны Аксёнавай 

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі