Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 верасня 2020, 15:24

У ЕЭК рэгулярна абмяркоўваюцца пытанні аднаўлення пасажырскіх перавозак у ЕАЭС - Малкіна

23 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пытанне аднаўлення пасажырскіх перавозак у Еўразійскім эканамічным саюзе, спыненых з-за распаўсюджвання COVID-19, рэгулярна абмяркоўваецца ў Еўразійскай эканамічнай камісіі. Аб гэтым сёння ў час анлайн-брыфінгу паведаміла памочнік старшыні Калегіі ЕЭК Ія Малкіна, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА аб тым, ці выпрацаваны ў ЕАЭС крытэрыі для аднаўлення пасажырскіх перавозак і калі можна чакаць іх аднаўлення.

"Гэта пытанне рэгулярна абмяркоўваецца ў ЕЭК, - сказала Ія Малкіна. - Мы разумеем, што грамадзяне саюза вельмі чакаюць аднаўлення пасажырскіх зносін. З 21 верасня Расія зняла абмежаванні на ўезд праз паветраныя пункты для грамадзян Беларусі, Казахстана і Кыргызстана".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі