ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 21 студзеня 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 снежня 2021, 17:39

У ЕАЭС завяршыўся пераходны перыяд па тэхрэгламенце на абсталяванне для дзіцячых гульнявых пляцовак

Фота з архіва
Фота з архіва

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэхнічны рэгламент Еўразійскага эканамічнага саюза "Аб бяспецы дзіцячых гульнявых пляцовак" (ТР ЕАЭС 042/2017) устанаўлівае патрабаванні да бяспекі абсталявання і (або) пакрыцця для дзіцячых гульнявых пляцовак і звязаных з імі працэсаў праектавання, вытворчасці, мантажу, эксплуатацыі, захоўвання, перавозкі і ўтылізацыі. Ён уступіў у дзеянне 18 лістапада 2018 года, а для пераходу на яго патрабаванні быў прадугледжаны тэрмін да 1 чэрвеня 2020 года, які быў прадоўжаны да 1 снежня 2021 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржстандарту.

На што распаўсюджваецца тэхнічны рэгламент?

ТР ЕАЭС 042/2017 распаўсюджваецца на горкі, арэлі, качалкі, каруселі, канатныя дарогі, ударапаглынальныя пакрыцці, а таксама дзіцячыя гарадкі (гульнявыя комплексы), пясочніцы, гульнявыя домікі, лабірынты, размешчаныя на адкрытых тэрыторыях або ў закрытых памяшканнях.

Ён не распаўсюджваецца на абсталяванне і пакрыцці для дзіцячых гульнявых пляцовак, вырабленыя і ўведзеныя ў эксплуатацыю раней, чым уступіў у сілу тэхнічны рэгламент; цацкі; спартыўнае абсталяванне і вырабы, прызначаныя для трэніровак і заняткаў фізкультурай, спортам і турызмам; атракцыёны, на якія распаўсюджваецца дзеянне ТР МС 038/2016 "Аб бяспецы атракцыёнаў".

Азнаёміцца з тэхрэгламентам можна на сайтах Еўразійскай эканамічнай камісіі і Дзяржстандарту.

Які дакумент пацвярджае бяспеку?

Абсталяванне і (або) пакрыцці дзіцячых гульнявых пляцовак, якія ўпершыню выпускаюцца ў абарачэнне на тэрыторыі ЕАЭС з 1 снежня 2021 года, падпадаюць пад абавязковае пацвярджэнне адпаведнасці патрабаванням ТР ЕАЭС 042/2017. Так, на горкі, арэлі, качалкі, каруселі, канатныя дарогі, дзіцячыя гарадкі (гульнявыя комплексы), ударапаглынальныя гумавыя і сінтэтычныя пакрыцці неабходны сертыфікат.

Пад дэклараванне адпаведнасці падпадае наступнае абсталяванне - пясочніцы, гульнявыя домікі, лабірынты, а таксама ўдарапаглынальныя пакрыцці: пясчаныя, гравійныя, дзярновыя і з драблёнай драўніны. Пасля выпуску ў абарачэнне абсталявання і (або) пакрыцця на працягу іх назначанага тэрміну службы ажыццяўляецца ацэнка тэхнічнага стану (тэхнічнага агляду).

На кожнай пляцоўцы павінен быць устаноўлены інфармацыйны стэнд з рэкамендацыямі вытворцы па правілах эксплуатацыі абсталявання (з пазначэннем пераліку абсталявання, правіл эксплуатацыі, узроставай групы), тэлефонаў выкліку экстранных службаў і абслуговай арганізацыі.

Што зроблена ў Беларусі?

Вызначаны ўпаўнаважаныя (кампетэнтныя) органы, адказныя за ажыццяўленне дзяржкантролю (нагляду) за выкананнем патрабаванняў ТР ЕАЭС 042/2017 - гэта Дзяржстандарт і Міністэрства аховы здароўя. Акрэдытавана 8 органаў па сертыфікацыі і 7 выпрабавальных лабараторый на правядзенне ацэнкі адпаведнасці патрабаванням ТР ЕАЭС 042/2017. Па пытаннях ацэнкі адпаведнасці суб'екты гаспадарання могуць звяртацца ў адпаведныя акрэдытаваныя арганізацыі дзяржаў ЕАЭС.

На гэты час у Беларусі выдадзена 37 сертыфікатаў і зарэгістравана 10 дэкларацый аб адпаведнасці абсталявання і (або) пакрыццяў для дзіцячых гульнявых пляцовак патрабаванням гэтага тэхрэгламенту.

У рамках аказання інфармацыйна-кансультацыйнай дапамогі арганізацыям рэспублікі па пытаннях прымянення ТР ЕАЭС 042/2017, у першую чаргу эксплуатуючым арганізацыям, праводзяцца семінары і вебінары. Так, 30 лістапада такое мерапрыемства адбылося ў Беларускім дзяржаўным інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па стандартызацыі, метралогіі і кіраванні якасцю. Удзел у ім прынялі больш за 40 спецыялістаў арганізацый, падведамных ГА "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка". У снежні 2021 года - студзені 2022-га правядзенне такіх семінараў прадоўжыцца. За інфармацыяй аб іх можна сачыць на сайце інстытута.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі