Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 красавіка 2021, 16:17

У ЕАЭС запусцяць 11 сэрвісаў лічбавых транспартных калідораў

14 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Еўразійская эканамічная камісія мае намер запусціць 11 лічбавых сэрвісаў для функцыянавання лічбавых транспартных калідораў Еўразійскага эканамічнага саюза. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ЕЭК па выніках сустрэчы дэлегацыі камісіі на чале з членам Калегіі (міністрам) па энергетыцы і інфраструктуры ЕЭК Эмілем Кайкіевым з намеснікам старшыні праўлення Еўразійскага банка развіця (ЕАБР) Тыгранам Саркісянам.

На сустрэчы былі разгледжаны пытанні фінансавання банкам транспартных інфраструктурных праектаў, фарміравання экасістэмы лічбавых транспартных калідораў і агульных энергетычных рынкаў Еўразійскага эканамічнага саюза.

"Стратэгічнымі напрамкамі развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года ўстаноўлена, што прыярытэтамі інтэграцыі з'яўляюцца фарміраванне агульных энергетычных рынкаў, развіццё біржавога гандлю, стварэнне адзінай транспартнай прасторы на прынцыпах канкурэнцыі, а таксама еўразійскіх лічбавых экасістэм, у тым ліку з выкарыстаннем інтэграванай інфармацыйнай сістэмы саюза", - сказаў Эміль Кайкіеў.

"Банк гатовы ўдзельнічаць у праектах, накіраваных на інтэграцыю саюза. Цяпер ідзе прапрацоўка пытання па архітэктуры лічбавізацыі агульных транспартных і энергетычных рынкаў", - адзначыў Тыгран Саркісян.

Цяпер ужо ідзе рэалізацыя праграмных дакументаў па фарміраванні экасістэмы лічбавых транспартных калідораў. "Плануецца запусціць 11 сэрвісаў, мэта якіх - прымяненне электроннага дакументаабароту і электроннага пратакола вагагабарытнага кантролю, браніраванне чаргі ў аўтамабільным пункце пропуску дзяржаў ЕАЭС, - праінфармавалі ў ЕЭК. - Экасістэма лічбавых транспартных калідораў створыць умовы для шырокага доступу да праграмных прадуктаў і рэсурсаў для ўдзельнікаў рынку транспартных паслуг, будзе садзейнічаць павелічэнню грузапатоку ў краінах саюза".

На сустрэчы былі пацверджаны намеры банка ўдзельнічаць у мерапрыемствах, якія праводзяцца блокам па энергетыцы і інфраструктуры для рэалізацыі стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі