Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

У ЕАЭС сфарміруюць адзіныя падыходы да прававога рэгулявання ў сферы арганічнай сельскай гаспадаркі

Эканоміка 12.11.2019 | 13:26

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ЕАЭС сфарміруюць адзіныя падыходы да прававога рэгулявання ў сферы арганічнай сельскай гаспадаркі. Аб гэтым паведаміў дырэктар Дэпартамента аграпрамысловай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі Станіслаў Бубен у час XXV Міжнароднай спецыялізаванай аптовай выстаўкі-кірмашу "Прадэкспа-2019", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вядзецца работа па фарміраванні наднацыянальнага нарматыўна-прававога рэгулявання ў сферы арганічнай сельскай гаспадаркі. Мы плануем, што ў бліжэйшай перспектыве будуць сфарміраваны адзіныя падыходы ў рамках ЕАЭС", - сказаў Станіслаў Бубен.

Пад арганічнай прадукцыяй разумеюцца прадукты расліннага, жывёльнага і мікрабіялагічнага паходжання, прызначаныя для ўжывання чалавекам у ежу або выкарыстання ў якасці корму для жывёл, харчовая сыравіна для вытворчасці прадуктаў, насенне, атрыманае ў выніку вытворчасці арганічнай прадукцыі.

У Беларусі ў 2018 годзе быў прыняты закон аб вытворчасці і абарачэнні арганічнай прадукцыі. Яго асноўныя палажэнні ўступаюць у сілу праз год пасля афіцыйнага апублікавання, гэта значыць з 18 лістапада бягучага года.

Станіслаў Бубен расказаў і аб іншых напрамках узаемадзеяння краін ЕАЭС у сельскай гаспадарцы. "Сёння сфарміраваны механізмы інавацыйнага супрацоўніцтва ў сферы АПК. Зацверджаны парадак арганізацыі сумесных НДВКР дае магчымасць каардынаваць кааперацыю ў навуковай сферы. Сёння ў нашых планах навуковая распрацоўка па мадыфікаваным крухмале. Спадзяёмся, у бліжэйшай перспектыве гэта будзе сумесная навуковая работа расійскіх і беларускіх вучоных", - адзначыў ён.

Для аптымізацыі працэсаў у ЕАЭС створаны і функцыянуюць падсістэмы АПК па ўсіх асноўных напрамках - прагназаванне, дзяржпадтрымка, навука і г.д. Аграпрамысловы блок рэгулярна праводзіць ацэнку канкурэнтаздольнасці прадукцыі, штогод рыхтуюцца агляды, аналізуюцца рынкі трэціх краін і магчымыя перашкоды пры прасоўванні прадукцыі краін саюза.

"Пры правядзенні ўзгодненай аграпрамысловай палітыкі асаблівая ўвага ўдзяляецца пытанням мытнага і тарыфнага рэгулявання, прымянення адзіных тэхналагічных рэгламентаў, санітарных, ветэрынарных і фітасанітарных мер, устаранення бар'ераў у гандлі", - падкрэсліў прадстаўнік ЕЭК.

Для далейшага развіцця інтэграцыйнага парадку дня сфарміраваны Савет па аграпрамысловай палітыцы ЕАЭС, у які ўваходзяць міністры сельскай гаспадаркі пяці краін. "У бліжэйшы час плануецца сустрэча пяці міністраў, на якой будуць разгледжаны пытанні перспектыўнага развіцця АПК ЕАЭС, выпрацаваны ўзгодненыя дзеянні, у тым ліку па прасоўванні нашай прадукцыі на рынкі трэціх краін", - дадаў Станіслаў Бубен.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь у рэйтынгу дзяржаў па індэксе развіцця чалавека Штогадовыя глабальныя даклады аб чалавечым развіцці публікуюцца ПРААН з 1990 года.