Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 сакавіка 2024, 19:13

У ЕАЭС актывізуюць работу па ўніфікацыі падыходаў у вызначэнні мытнага кошту

Руслан Давыдаў
Руслан Давыдаў
1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ЕАЭС актывізуюць работу па ўніфікацыі падыходаў па вызначэнні мытнага кошту. Аб гэтым заявіў старшыня Мытнага камітэта Саюзнай дзяржавы Руслан Давыдаў пасля 45-га пасяджэння аб'яднанай калегіі мытных службаў дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза і чарговага пасяджэння Мытнага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Руслана Давыдава, аб'яднаная калегія - гэта міждзяржаўны галіновы орган, які прымае рашэнні, у тым ліку ў галіне мытнай справы. "Сёння было разгледжана 20 пытанняў, частка з іх традыцыйна мае тэхнічны характар", - сказаў ён.

Адным з галоўных пытанняў на пасяджэнні старшыня назваў пытанне аб уніфікацыі падыходаў па вызначэнні мытнага кошту. "Такое даручэнне нам далі кіраўнікі ўрадаў. Аб'яднаная калегія - гэта адзіны існуючы інстытут Еўразійскага эканамічнага саюза, які займаецца гэтай работай. Сёння ў нас ужо ўзгоднены падыходы да вызначэння індэксаў мытнага кошту па 920 пазіцыях на дзесяці знаках таварнай наменклатуры. Але гэта не так многа. Мы ставім сабе амбіцыйную задачу ўзгадніць яшчэ 370 кодаў на працягу сакавіка", - адзначыў Руслан Давыдаў.

Паводле яго слоў, працаваць у гэтым напрамку трэба хутчэй, таму што далажыць аб выніках неабходна ўжо 1 красавіка.

Старшыня Мытнага камітэта СД таксама адзначыў плённы характар перагавораў на пасяджэнні.-0-
 
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі