Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 студзеня 2022, 14:54

У "Белдзяржхарчпраме" абмеркавалі асартымент айчынных кандытарскіх вырабаў

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Развіццё асартыменту беларускіх кандытарскіх вырабаў, у тым ліку ў рамках імпартазамяшчэння, стала тэмай бізнес-сустрэчы, арганізаванай канцэрнам "Белдзяржхарчпрам". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе канцэрна.

На дзелавой пляцоўцы СААТ "Камунарка" сабраліся прадстаўнікі вядучых прадпрыемстваў галіны і гандлю. Удзельнікі абмеркавалі запатрабаваны пакупнікамі асартымент кандытарскіх вырабаў, айчынныя навінкі, у тым ліку альтэрнатывы імпартным ласункам, а таксама перспектывы вытворчасці прынцыпова іншых прадуктаў.

Акрамя таго, падчас сустрэчы адбылася дэгустацыя новых відаў кандытарскіх вырабаў прадпрыемстваў канцэрна.

У прэс-службе нагадалі, што ўрад устанавіў пералік тавараў з асобных краін, забароненых да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі. Пастанова Савета Міністраў нумар 700 ад 6 снежня 2021 года тэрмінам на шэсць месяцаў уступіла ў сілу 1 студзеня 2022 года. Эмбарга датычыцца тавараў, якія паходзяць з Еўрапейскага саюза і яго дзяржаў-членаў, ЗША, Канады, Нарвегіі, Албаніі, Ісландыі, Паўночнай Македоніі, Вялікабрытаніі, Чарнагорыі, Швейцарыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі