Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 сакавіка 2024, 17:38

У Беларусі зменіцца цана на газ, які рэалізуецца насельніцтву ў балонах

Фота з архіва
Фота з архіва
21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 14 сакавіка 2024 года нумар 17 скарэкціравана цана на газ звадкаваны, які рэалізуецца насельніцтву ў балонах. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Цана за 1 кг газу для запраўкі газавых балонаў аб'ёмам 1 л (0,4 кг), 5 л (2 кг), 12 л (5 кг), 27 л (11,4 кг) складзе Br1,54 (на сёння - Br1,48).

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі