Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 лістапада 2017, 14:36

У Беларусі завяршаецца ўборка цукровых буракоў

17 лістапада, Мінск /Вера Сяргеева - БЕЛТА/. У Беларусі завяршаецца ўборка цукровых буракоў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Гракун ацаніў вынікі ўборачнай кампаніі ў бягучым годзе як дастойныя. "Атрымалі з улікам збожжавых каласавых, кукурузы, алейнага семя рапсу, свірэпіцы каля 10 млн т збожжа, гэта больш як на 700 тыс. т перавышае ўзровень мінулага года. Для некаторых культур былі складаныя ўмовы надвор'я, для іншых - спрыяльныя. Сёння-заўтра завяршаецца ўборка цукровых буракоў, дасягнута ўраджайнасць еўрапейскага ўзроўню - 501 ц/га", - расказаў ён.

Намеснік міністра таксама праінфармаваў, што з палёў убраны агародніна, бульба, пры гэтым "атрыманы вынік не горшы за мінулагодні". Нарыхтаваны кармы, аграрыі вядуць падрыхтоўку да ўраджаю наступнага года. "Ідзе пад'ём зябліва, накапленне і ўнясенне мінеральных угнаенняў, падрыхтоўка насеннага матэрыялу", - растлумачыў ён.

Уладзімір Гракун напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, які ў гэтым годзе адзначаецца 19 лістапада, падзякаваў усіі працаўнікам вёскі і пажадаў ім дабра, міру, дабрабыту, здароўя, а таксама далейшых поспехаў для атрымання добрых вынікаў на жніве і вытворчасці якасных прадуктаў, якія карыстаюцца попытам у краіне і за яе межамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі