Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 верасня 2017, 18:49

У Беларусі завяршаецца ўборка рапсу

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўбрана 99 працэнтаў плошчы рапсу. Такія даныя прыводзяцца ў аператыўнай інфармацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Па стане на 28 верасня ў Беларусі ўбрана 99 працэнтаў плошчы рапсу, што складае 323,5 тыс. га. У Гродзенскай вобласці ўбрана 99,8 працэнта, Мінскай - 99,9 працэнта, Віцебскай - 95,4 працэнта плошчы. Брэсцкая, Гомельская і Магілёўская вобласці завяршылі ўборку рапсу. Усяго ў краіне намалочана 708,7 тыс. т гэтай культуры. Ураджайнасць складае 21,9 ц/га.

Таксама ў Беларусі ўбрана 69,7 працэнта плошчы грэчкі, што складае 9,82 тыс. га. Усяго ў краіне намалочана 13,6 тыс. т грэчкі. Ураджайнасць складае 13,9 ц/га.

Акрамя таго, у Беларусі ўбрана 93,8 працэнта плошчы проса, што складае 7,03 тыс. га. Брэсцкая і Гомельская вобласці завяршылі ўборку проса. Усяго ў краіне намалочана 15,3 тыс. т проса. Ураджайнасць склала 21,8 ц/га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі