Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 кастрычніка 2022, 13:37

У Беларусі завяршаецца ўборка лёну

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі завяршаецца ўборка лёну, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

"Уборка лёну ў краіне выйшла на фінішную прамую. Усе вобласці, за выключэннем Віцебскай, завяршылі гэту работу. У паўночным рэгіёне засталося падняць толькі менш за 600 га", - адзначылі ў ведамстве.

Усяго нарыхтавана 145 тыс. т ільнотрасты, што на 24 тыс. больш у параўнанні з мінулым годам. Лепшая і якасць сыравіны. Сярэдні нумар нарыхтаванай ільнотрасты - 1,00 супраць 0,87 у 2021 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі