Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 лістапада 2018, 12:55

У Беларусі завяршаецца ўборка агародніны

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі завяршаецца ўборка агародніны, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 6 лістапада, у сельскагаспадарчых арганізацыях агародніна ўбрана з 99,3 працэнта плошчаў. Уборка завершана ў Брэсцкай, Віцебскай і Магілёўскай абласцях. "У сельгасарганізацыях засталося ўбраць 44 га гародніны, у асноўным гэта капуста", - адзначылі ў Мінсельгасхарчы. Усяго ў сельгасарганізацыях сабрана 155,1 тыс. т агародніны пры ўраджайнасці 240,2 ц/га.

Беларускія аграрыі завяршылі ўборку бульбы. У сельгасарганізацыях накапана 766,4 тыс. т бульбы. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне - 266,2 ц/га.

Завяршаецца ўборка цукровых буракоў: іх сабралі з 96,1 тыс. га (97,3 працэнта плошчаў). У Брэсцкай вобласці ўбрана 96,3 працэнта плошчаў, Гродзенскай - 94,7 працэнта, Мінскай - 99,7 працэнта. У Магілёўскай вобласці ўборка цукровых буракоў завершана. Усяго накапана больш за 4,5 млн т. Ураджайнасць склалася на ўзроўні 477,1 ц/га. Цукрыстасць вышэйшая за мінулагоднюю: 16,94 працэнта супраць 16,21 працэнта.

Засталося ўбраць 140 га кукурузы. Зерня кукурузы намалочана больш за 1,4 млн т (ураджайнасць вышэйшая за мінулагоднюю: 83,9 ц/га супраць 80,1 ц/га). Зялёнай масы кукурузы сабрана больш 19,7 млн т.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі