Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 жніўня 2019, 12:36

У Беларусі завяршаецца церабленне лёну

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі завяршаецца церабленне лёну, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Па стане на 26 жніўня лён выцераблены на 47,8 тыс. га (96,8 працэнта ад плана), праведзена абгортванне стужак лёну на 49,1 працэнта ўборачнай плошчы. Ільнотрасту паднялі на 34,8 працэнта плошчаў, нарыхтавана 50 тыс. т. Ураджайнасць ільнотрасты - 34,1 ц/га (у мінулым на аналагічную дату - 24,4 ц/га).

Збожжавыя і зернебабовыя культуры ў Беларусі (акрамя кукурузы) убраны больш як з 2 млн га, што складае 96,6 працэнта ад запланаваных да ўборкі плошчаў. Беларускія аграрыі намалацілі 6,386 млн т збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць - 31,2 ц/га (на аналагічную дату ў 2018-м - 26,4 ц/га). Самы вялікі намалот у Мінскай вобласці - 1 млн 679 тыс. т збожжа, план па ўборцы збожжавых і зернебабовых выкананы на 98,6 працэнта. У Брэсцкай вобласці ўбрана 99,5 працэнта плошчаў, намалочана амаль 1,2 млн т збожжа. Аграрыі Гродзенскай вобласці ўбралі 98,2 працэнта плошчаў, намалаціўшы больш за 1,17 млн т збожжа. У Віцебскай вобласці намалочана 891,5 тыс. т збожжа, убрана 87,9 працэнта плошчаў. У гаспадарках Гомельскай вобласці збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 97,2 працэнта плошчаў (намалочана 675,6 тыс. т збожжа), Магілёўскай - з 97,1 працэнта (764,1 тыс. т збожжа).

План паставак збожжа ў лік дзяржзаказу на 26 жніўня выкананы на 87,7 працэнта (пастаўлена 715,1 тыс.т).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі