Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

У Беларусі завяршаецца сяўба лёну і цукровых буракоў

Эканоміка 29.04.2019 | 11:02
Фота з архіва
Фота з архіва

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі завяршаецца сяўба лёну і цукровых буракоў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

"У Беларусі актыўна ідзе пасяўная кампанія. Завяршаецца сяўба лёну-даўгунцу і цукровых буракоў. Цяперашняе надвор'е спрыяльнае для сяўбы, але няхватка вільгаці стрымлівае развіццё сельгаскультур", - сказалі ў Мінсельгасхарчы.

Яравая сяўба ў Беларусі праведзена на 1773,1 тыс. га, або на 72,6 працэнта запланаваных плошчаў. Сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур завершана: пасеяна 894,6 тыс. га. Сяўба лёну-даўгунцу праведзена на 48 тыс. га (93,4 працэнта плана). Цукровыя буракі пасеяны ўжо на 94 тыс. га (98,9 працэнта плана), бульба - 13,8 тыс. га (56,3 працэнта), агародніна - 3,25 тыс. га (58 працэнтаў), кукуруза - 403,6 тыс. га (39,1 працэнта). Вядуцца работы па сяўбе аднагадовых траў (241 тыс. га, або 84,2 працэнта).

Як паведамлялася, у гэтым годзе яравую сяўбу плануецца правесці на 2,4 млн га, з іх яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры будуць размешчаны на плошчы большай за 1 млн га. Лён-даўгунец плануецца пасеяць на плошчы 51,4 тыс. га, цукровыя буракі - 96 тыс. га, бульбу - 24,5 тыс. га.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзіцячае "Еўрабачанне-2019" Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе 24 лістапада ў г. Глівіцэ (Польшча).