Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 мая 2020, 10:13

У Беларусі завяршаецца сяўба кукурузы

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сяўба кукурузы ў Беларусі праведзена амаль на 1,1 млн га, або на 95,1 працэнта запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 14 мая, ільном-даўгунцом засеяна 48,7 тыс. га, што складае больш за 96 працэнтаў запланаваных плошчаў, агароднінай - 3,98 тыс. га (88,4 працэнта). Сяўба цукровых буракоў і бульбы завершана. Грэчка пасеяна на 9,34 тыс. га (41 працэнт), яравы рапс - на 50,1 тыс. га (95,9 працэнта), проса - на 6,48 тыс. га (79 працэнтаў). Сяўба ўсіх яравых культур у Беларусі праведзена на больш за 2,4 млн га - 94,4 працэнта запланаваных плошчаў.

Як паведамлялася, у бягучым годзе яравая сяўба будзе праведзена амаль на 2,6 млн га. Лён-даўгунец плануецца пасеяць на плошчы 50,3 тыс. га, бульбу - на 21,7 тыс. га, агародніну - на 4,5 тыс. га, кукурузу - на больш за 1,1 млн га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі