Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 мая 2020, 11:23

У Беларусі завяршаецца сяўба агародніны

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агародніну ў сельгасарганізацыях Беларусі пасеялі на 4,32 тыс. га, што складае 96 працэнтаў запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 19 мая, грэчка пасеяна на 17,8 тыс. га (78,1 працэнта плана). Завершана сяўба цукровых буракоў, бульбы, кукурузы, проса. Сяўба ўсіх яравых культур у Беларусі праведзена больш як на 2,5 млн га, што складае 98,4 працэнта запланаваных плошчаў. У бягучым годзе яравая сяўба будзе праведзены амаль на 2,6 млн га.

Амаль завершана сяўба аднагадовых траў (99,2 працэнта плана). Таксама выконваюцца работы па падсяванні шматгадовых траў, якія праведзены на 301 тыс. га (больш за 81 працэнт запланаваных плошчаў). Акрамя таго, пачаўся першы ўкос траў.

У цэлым па Беларусі пры плане назапашання мінеральных угнаенняў пад яравую сяўбу ў аб'ёме большым за 1,2 млн т (у дзеючым рэчыве) назапашана 828,1 тыс. т (66 працэнтаў ад патрэбнасці).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі