Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 студзеня 2021, 11:25

У Беларусі зацверджаны будаўнічыя нормы для крыніц цеплазабеспячэння і энергаэфектыўнасці

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новыя будаўнічыя нормы зацверджаны ў Беларусі. Гэта прадугледжана дзвюма пастановамі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, якія сёння афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Пастановай нумар 91 ад 16 лістапада 2020 года зацверджаны будаўнічыя нормы "Аўтаномныя крыніцы цеплазабеспячэння". Гэтыя нормы ўстанаўліваюць патрабаванні да праектавання ўзводзімых рэканструюемых асобна пастаўленых аўтаномных крыніц цеплазабеспячэння магутнасцю менш за 360 кВт, а таксама дахавых, убудаваных, прыбудаваных аўтаномных крыніц цеплазабеспячэння, прызначаных для цеплазабеспячэння сістэм ацяплення, вентыляцыі, гарачага водазабеспячэння жылых, грамадскіх і вытворчых будынкаў і збудаванняў, тэхналагічнага цеплазабеспячэння вытворчых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Яны не распаўсюджваюцца на праектаванне аўтаномных крыніц цеплазабеспячэння з электракатламі, катламі-ўтылізатарамі, катламі з высокатэмпературнымі арганічнымі цепланосьбітамі, іншымі спецыялізаванымі відамі катлоў для тэхналагічных мэт.

Другой апублікаванай сёння пастановай Мінбудархітэктуры ад 12 лістапада 2020 года нумар 78 зацверджаны буднормы "Будынкі і збудаванні. Энергетычная эфектыўнасць". Яны распаўсюджваюцца на будуемыя і рэканструюемыя вышынныя жылыя і грамадскія будынкі і ўстанаўліваюць патрабаванні да іх праектавання. Гэтыя буднормы распрацаваны для вызначэння і павышэння энергетычнай эфектыўнасці будынкаў і збудаванняў пры ўмове забеспячэння ў іх устаноўленых параметраў мікраклімату. Яны распрацаваны з улікам палажэнняў еўрапейскіх і міжнародных стандартаў у галіне энергетычных характарыстык і цеплавой аховы будынкаў. Дасягненне патрэбных значэнняў энергетычных паказчыкаў будынкаў забяспечваецца прымяненнем рацыянальных аб'ёмна-планіровачных рашэнняў, агараджальных канструкцый з нарміруемымі значэннямі цеплатэхнічных паказчыкаў, інжынерных сістэм з зададзенымі характарыстыкамі.

Будаўнічыя нормы распрацаваны РУП "Будтэхнорм" і ўнесены галоўным упраўленнем горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Мінбудархітэктуры. Нормы будуць уведзены ў дзеянне праз 60 каляндарных дзён пасля іх афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі