Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 студзеня 2021, 11:16

У Беларусі зацверджана праграма па павелічэнні спажывання насельніцтвам электраэнергіі

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства энергетыкі Беларусі зацвердзіла праграму павелічэння электраспажывання для патрэб ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы на 2021-2025 гады, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга.

"Яе рэалізацыя дасць магчымасць павысіць даступнасць выкарыстання электрычнай энергіі для мэт ацяплення і гарачага водазабеспячэння як у існуючым жыллёвым фондзе, так і пры будаўніцтве новага электрыфікаванага жылля", - растлумачылі ў прэс-службе.

Плануецца, што да канца пяцігодкі электраспажыванне для патрэб ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы сумарна павялічыцца да 900 млн кВт•гадз.

Праграма ўключае мерапрыемствы па будаўніцтве і рэканструкцыі электрычных сетак і падстанцый усіх класаў напружання, а таксама комплекс мер па ўдасканаленні нарматыўнай прававой базы для пашырэння выкарыстання электраэнергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння, уключаючы магчымасць прыцягнення сродкаў грамадзян на работы па рэканструкцыі ліній электраперадачы.

Будаўніцтва і рэканструкцыя электрычных сетак будуць весці па падпраграме "Развіццё электраэнергетыкі і газіфікацыі населеных пунктаў" дзяржпраграмы "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе" на 2021-2025 гады і дзяржпраграмы "Будаўніцтва жылля" на 2021-2025 гады, а таксама штогадовых інвестыцыйных праграм энергазабеспячальных арганізацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі