Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 кастрычніка 2021, 10:32

У Беларусі засталося засеяць менш за 15 працэнтаў плошчаў азімых

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі засталося засеяць менш за 15 працэнтаў запланаваных плошчаў азімых, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на раніцу 5 кастрычніка, пасеяна 1,257 млн га азімых збожжавых (86,4 працэнта) пры плане 1,456 млн га. У Мінскай вобласці пасеяна 300,7 тыс. га (87 працэнтаў), у Брэсцкай - 228 тыс. га (97 працэнтаў), у Віцебскай - 187 тыс. га (81 працэнт), у Гродзенскай - 177,3 тыс. га (90 працэнтаў), у Гомельскай - 171,2 тыс. га (72 працэнты), у Магілёўскай - 193,6 тыс. га (92 працэнты).

Збожжавыя і зернебабовыя культуры (з кукурузай) убраны з 2,136 млн га (90,5 працэнта ад запланаванай плошчы). Намалочана 6,549 млн т збожжа. Па намалоце лідзіруе Мінская вобласць - больш за 1,6 млн т. Далей ідуць Брэсцкая - больш за 1,2 млн т, Гродзенская - больш за 1,1 млн т. У Магілёўскай вобласці намалочана 865,7 тыс. т, Гомельскай - 827,6 тыс. т, Віцебскай - 787,8 тыс. т.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі