Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 кастрычніка 2019, 12:48

У Беларусі засталося ўбраць менш за 10 працэнтаў плошчаў бульбы

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бульба ў сельгасарганізацыях Беларусі ўбрана з 25 тыс. га, што складае 90,4 працэнта ўборачнай плошчы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 14 кастрычніка, выкапана 780,5 тыс. т бульбы. У сярэднім з 1 га ў гэтым годзе збіраюць 312,1 ц бульбы, гэта на 40,4 ц больш за мінулагодні паказчык. Самая высокая ўраджайнасць у Віцебскай вобласці - 388,9 ц/га, там убрана 92,2 працэнта плошчаў. У Брэсцкай вобласці бульбу ўбралі з 98,4 працэнта плошчаў, Гродзенскай - 92 працэнты, Мінскай - 89 працэнтаў, Гомельскай і Магілёўскай - 89,1 працэнта і 84,1 працэнта адпаведна.

Цукровыя буракі ў Беларусі ўбраны з 55,2 тыс. га, што складае 59,2 працэнта ўборачнай плошчы. Сабрана больш за 2,6 млн т караняплодаў пры ўраджайнасці 471,8 ц/га (гэта на 26,6 ц больш, чым у мінулым годзе). Цукрыстасць буракоў складае 16,61 працэнта. У кошт дзяржзаказу прададзена больш за 1,4 млн т цукровых буракоў, што складае 67,6 працэнта плана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі