Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 жніўня 2020, 10:34

У Беларусі засталося ўбраць менш як чвэрць плошчаў збожжавых

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі засталося ўбраць менш за чвэрць плошчаў збожжавых і зернебабовых культур (акрамя кукурузы, грэчкі і проса), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 13 жніўня, гэтыя культуры ўбраны з 1,68 млн га, што складае 76,5 працэнта запланаванай плошчы. Па тэмпах работ лідзіруе Брэсцкая вобласць: там убрана 93,7 працэнта плошчаў (316,4 тыс. га). У Гомельскай вобласці ўбрана 87,1 працэнта плошчаў ад плана (296,3 тыс. га), Гродзенскай - 85,6 працэнта (272,7 тыс. га), Мінскай - 81 працэнт (392,8 тыс. га), Магілёўскай - 61,8 працэнта (207,8 тыс. га), Віцебскай - 51,5 працэнта (194,6 тыс. га).

Усяго па краіне намалочана 6,365 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,9 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 31,9 ц/га). Мінская вобласць пераадолела мяжу 1,5 млн т збожжа, Брэсцкая і Гродзенская - 1 млн т.

Лён выцераблены на 39,2 тыс. га (80,5 працэнта ўборачнай плошчы). Абгортванне стужак лёну праведзена на 12,2 тыс. га (31,1 працэнта да выцерабленага). Ільнотраста паднята з 0,65 тыс. га, нарыхтавана 2,32 тыс. т.

Другі ўкос травы ў Беларусі праведзены на 737,6 тыс. га (90,1 працэнта ад плана). Нарыхтавана 724,5 тыс. т сена (71,7 працэнта ад плана), 12,507 млн т сенажу (99,3 працэнта) і 551,5 тыс. т сіласу (2,88 працэнта).

Усяго ў бягучым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадзе на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 42,8 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,2 млн т, сенажу - 12,6 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 1,1 млн т), сена - 1,01 млн т.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі