Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

У Беларусі засталося ўбраць 6,3 працэнта плошчаў збожжавых

Эканоміка 23.08.2019 | 12:57
Фота з архіва
Фота з архіва

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Збожжавыя і зернебабовыя культуры ў Беларусі (акрамя кукурузы) убраны амаль з 2 млн га, што складае 93,7 працэнта ад запланаваных да уборкі плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Па стане на 23 жніўня беларускія аграрыі намалацілі 6,26 млн т збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць - 31,4 ц/га (на аналагічную дату ў 2018-м - 26,4 ц/га).

Самы вялікі намалот у Мінскай вобласці - 1 млн 643 тыс. т збожжа, план па ўборцы збожжавых і зернебабовых выкананы на 96,3 працэнта.

У Брэсцкай вобласці ўбрана 99,4 працэнта плошчаў, намалочана амаль 1,2 млн т збожжа. Аграрыі Гродзенскай вобласці ўбралі 97,8 працэнта плошчаў, намалаціўшы больш за 1,17 млн т збожжа. У Віцебскай вобласці намалочана больш за 838,2 тыс. т збожжа, убрана 78,8 працэнта плошчаў. У гаспадарках Гомельскай вобласці збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 94,7 працэнта плошчаў (намалочана 661 тыс. т збожжа), Магілёўскай - з 94,6 працэнта (больш за 746 тыс. т збожжа).

План паставак збожжа ў лік дзяржзаказу на 23 жніўня выкананы на 86,7 працэнта (пастаўлена 706,9 тыс. т).-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзень без аўтамабіля ў Мінску Дзень без аўтамабіля завяршае Еўрапейскі тыдзень мабільнасці, мэта якога - прыцягнуць насельніцтва да выкарыстання альтэрнатыў аўтамабільнаму транспарту.