Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 верасня 2017, 10:37

У Беларусі засталося ўбраць 2,7 працэнта плошчаў рапсу

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі засталося ўбраць 2,7 працэнта плошчаў рапсу. Такія даныя прыводзяцца ў аператыўнай інфармацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Па стане на 25 верасня ў Беларусі ўбрана 97,3 працэнта плошчаў рапсу, што складае 321,7 тыс. га. У Гродзенскай вобласці ўбрана 99,7 працэнта, Магілёўскай - 98,4 працэнта, Мінскай - 99,6 працэнта, Віцебскай - 89,5 працэнта плошчаў рапсу. Брэсцкая і Гомельская вобласці завяршылі ўборку рапсу. Усяго ў краіне намалочана 707,3 тыс. т рапсу. Ураджайнасць складае 22 ц/га.

Таксама ў Беларусі ўбрана 59,4 працэнта плошчаў грэчкі, што складае 8,38 тыс. га. У Брэсцкай вобласці ўбрана 85,8 працэнта плошчаў, Гродзенскай - 41,5 працэнта, Магілёўскай - 47,1 працэнта, Мінскай - 28 працэнтаў, Віцебскай - 53,3 працэнта. Гомельская вобласць завяршыла ўборку грэчкі. Усяго ў краіне намалочана 11,4 тыс. т грэчкі. Ураджайнасць складае 13,6 ц/га.

Акрамя таго, у Беларусі ўбрана 85,6 працэнта плошчаў проса, што складае 6,42 тыс. га. У Гродзенскай вобласці ўбрана 61,3 працэнта плошчаў, Магілёўскай - 78,9 працэнта, Мінскай - 60,3 працэнта, Віцебскай - 26,3 працэнта. Брэсцкая і Гомельская вобласці завяршылі ўборку проса. Усяго ў краіне намалочана 13,9 тыс. т проса. Ураджайнасць склала 21,6 ц/га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі