Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 верасня 2017, 09:41

У Беларусі засталося ўбраць 2,2 працэнта плошчаў збожжавых

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі засталося ўбраць 2,2 працэнта плошчаў збожжавых (разам з грэчкай і просам). Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Па стане на 6 верасня ў Беларусі намалочана больш за 7,5 млн т збожжа (разам з грэчкай і просам). У агульным намалоце 1887 тыс. т складае ўклад аграрыяў Мінскай вобласці, 1348 тыс. т - Гродзенскай, 1231,4 тыс. т - Брэсцкай, 1169 тыс. т - Магілёўскай. У Гомельскай намалочана 996,6 тыс. т, у Віцебскай вобласці, якая апошняй уключылася ў жніво, - 912,1 тыс. т збожжа.

Збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 2113,2 тыс. га, што складае 97,8 працэнта агульнай плошчы. У сярэднім з аднаго гектара ў гэтым годзе аграрыі ўбіраюць 35,7 ц збожжа. Лідарам па ўраджайнасці з'яўляецца Гродзенская вобласць (42,7 ц/га).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі