ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 3 снежня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 кастрычніка 2020, 11:01

У Беларусі засталося ўбраць 2,2 працэнта плошчаў бульбы

Фота з архіва
Фота з архіва

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сельгасарганізацыях Беларусі засталося ўбраць 2,2 працэнта плошчаў бульбы і 22,6 працэнта - іншай агародніны, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 22 кастрычніка, бульбу ў сельгасарганізацыях убралі з 97,8 працэнта плошчаў (24,5 тыс. га), накапана 698,4 тыс. т (ураджайнасць - 284,5 ц/га). Цукровыя буракі ўбраны з 50,3 тыс. га, што складае 61,1 працэнта ўборачнай плошчы. Сабрана 2,318 млн т пры сярэдняй ураджайнасці 460,4 ц/га. Цукрыстасць буракоў складае 16,17 працэнта. Што датычыцца агародніны, беларускія аграрыі правялі ўборачныя работы на 4,64 тыс. га (77,4 працэнта ад плана), сабрана 106,4 тыс. т пры ўраджайнасці 229,1 ц/га.

Кукурузу ўбралі з 935,4 тыс. га (76,7 працэнта запланаванай плошчы). На сілас і зялёны корм убрана 865 тыс. га (86 працэнтаў плана), сабрана 20,514 млн т зялёнай масы пры ўраджайнасці 237,2 ц/га. Уборка кукурузы на зерне таксама прадаўжаецца: работы праведзены на 70,4 тыс. га (33 працэнты плана), намалочана 484,8 тыс. т.

Усяго па краіне намалочана 8,544 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,7 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 33,8 ц/га). У Мінскай вобласці сабралі 2,1 млн т збожжа, у Гродзенскай - больш як 1,6 млн т, Брэсцкай - звыш 1,4 млн т, Магілёўскай - больш як 1,1 млн т, Віцебскай і Гомельскай - больш як па 1 млн т.

У Беларусі нарыхтавана 13,501 млн т сенажу (107,1 працэнта) і 17,568 млн т сіласу (91,6 працэнта). Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т кармавых адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадзе на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 96,7 працэнта ад плана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі