Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 мая 2021, 11:51

У Беларусі засталося пасеяць цукровыя буракі менш як на 10 працэнтах плошчы

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі засталося пасеяць цукровыя буракі менш як на 10 працэнтах плошчы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 3 мая, сяўба цукровых буракоў праведзена на 82,4 тыс. га, што складае 91,1 працэнта запланаванай плошчы. Бульбу пасадзілі на 10,1 тыс. га (43,4 працэнта плана), іншую агародніну - на 2,43 тыс. га (49,6 працэнта). Сяўба лёну выканана на 34,9 тыс. га (70,4 працэнта плана).

Што датычыцца ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса), іх сяўба ўжо завершана. Яравы рапс пасеялі на 33,6 тыс. га (83,5 працэнта плана), кукурузу - на 313,9 тыс. га (26,9 працэнта).

У цэлым яравая сяўба ў Беларусі праведзена на 1,449 млн га, што складае 58,1 працэнта запланаванай плошчы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі