Фота з архіва
8 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. У Беларусі ў студзені-лютым зафіксаваны самы высокі рост вытворчасці сельгаспрадукцыі сярод краін Еўразійскага эканамічнага саюза. Аб гэтым сведчаць даныя Дэпартамента статыстыкі Еўразійскага эканамічнага саюза, паведамляе БЕЛТА.
"У студзені-лютым 2024 года вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе ў гаспадарках усіх катэгорый павялічылася на 1,2 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года. Рост назіраўся ва ўсіх дзяржавах ЕАЭС (без уліку даных па Арменіі)", - канстатавалі ў ЕЭК.
Згодна з данымі камісіі, у Беларусі ў першыя два месяцы бягучага года рост сельгасвытворчасці склаў 6,9 працэнта адносна аналагічнага мінулагодняга перыяду. У Кыргызстане рост склаў 1,4 працэнта, у Казахстане - 1,3 працэнта, у Расіі - 0,2 працэнта.
"Вытворчасць жывёлы і птушкі на забой у ЕАЭС павялічылася на 3,2 працэнта, малака - на 4 працэнты, вытворчасць яек знізілася на 0,4 працэнта. Найбольшы рост вытворчасці асноўных прадуктаў жывёлагадоўлі зафіксаваны ў Беларусі", - дадалі ў ЕЭК.-0-