Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 снежня 2022, 10:41

У Беларусі за пяцігодку плануюць пабудаваць каля 2 млн кв.м электрадамоў

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі за пяцігодку плануюць пабудаваць каля 2 млн кв.м электрадамоў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч у прэс-цэнтры БЕЛТА.

Адна з ключавых задач галіны - задавальненне ўзрастаючага попыту на электраэнергію рэальнага сектара эканомікі і насельніцтва. Асаблівая ўвага ўдзяляецца электрыфікацыі жыллёвага фонду. Гэта работа вядзецца па трох асноўных напрамках. Першы - будаўніцтва новых шматкватэрных электрадамоў. "У бягучай пяцігодцы павінна быць уведзена ў эксплуатацыю каля 2 млн кв.м такога жылля. За 2021-ы год і 10 месяцаў 2022-га ў строй увялі 563 тыс. кв.м электрадамоў", - расказаў Віктар Каранкевіч.

Другі напрамак - гэта перавод шматкватэрнага жылога фонду з выкарыстання цвёрдага паліва на электраэнергію для мэт награвання. Складзены графікі на пяцігодку, у іх уключаны каля 100 такіх дамоў у розных рэгіёнах краіны.

Трэці напрамак - гэта перавод індывідуальнага жылфонду на электрычнасць з мэтай ацяплення і гарачага водазабеспячэння. За студзень - лістапад 2022 года ў энергазабеспячальныя арганізацыі паступіла 20,9 тыс. зваротаў грамадзян аб выдачы тэхнічных умоў на павелічэнне электрычнай магутнасці для мэт ацяплення і гарачага водазабеспячэння, з іх 84 працэнты, або 17,7 тыс., былі задаволены.

"Усяго ў перыяд з 2019-га па мінулы перыяд 2022 года паступіла 88,6 тыс. зваротаў, з іх задаволена 78 працэнтаў, або 69,6 тыс. Дынаміка з кожным годам павялічваецца. Аб'ём спажывання насельніцтвам электраэнергіі для названых патрэб за 11 месяцаў 2022 года вырас у 1,8 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года", - адзначыў міністр.

Ён таксама звярнуў увагу на тое, што павелічэнне попыту на электраэнергію для ацяплення і гарачага водазабеспячэння садзейнічаюць стымулюючыя меры, прынятыя на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, у тым ліку магчымасць кампенсацыі часткі расходаў грамадзян на электразабеспячэнне эксплуатуемага жыллёвага фонду. Паводле даных аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, за апошнія тры гады (2020-ы, 2021-ы і 10 месяцаў 2022 года) на гэтыя мэты было накіравана каля Br6 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі