Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 лістапада 2021, 11:33

У Беларусі за 9 месяцаў колькасць юрыдычных асоб і ІП вырасла да 375 тыс.

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі за дзевяць месяцаў бягучага года колькасць юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў вырасла да 375 тыс. Аб гэтым 25 лістапада сказаў намеснік міністра эканомікі Сяргей Міцянскі ў час 19-га пасяджэння ў анлайн-фармаце кансультатыўнага савета па падтрымцы і развіцці малога прадпрымальніцтва ў дзяржавах - удзельніцах СНД, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі сямі краін - членаў Садружнасці. У ліку пытанняў парадку дня - супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы, нюансы далейшага ўзаемадзеяння, бягучы стан МСП, перспектыўныя напрамкі падтрымкі гэтага сектара эканомікі. Удзельнікі абмяняліся прапановамі па мінімізацыі негатыўных наступстваў пандэміі COVID-19 для эканомік дзяржаў - членаў СНД, адобрылі план работы кансультатыўнага савета на 2022-2023 гады.

У сваім дакладзе Сяргей Міцянскі адзначыў, што на аснове існуючых аператыўных даных можна гаварыць аб перавазе ў сектары МСП пазітыўных тэндэнцый. "За дзевяць месяцаў колькасць дзеючых юрыдычных асоб і ІП вырасла, дасягнуўшы адзнакі 375 тыс. Як вынік, павялічыліся іх плацяжы ў бюджэт: у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года - у 1,2 раза. За студзень - верасень пастаўкі тавараў за мяжу суб'ектамі МСП павялічыліся ў 1,4 раза. А іх удзельная вага ў агульным аб'ёме экспарту склала амаль 42 працэнты. У топ-10 асноўных гандлёвых партнёраў з ліку краін СНД увайшлі Расія і Казахстан. Станоўчы трэнд назіраецца і ў паслугах: рост экспарту - у 1,2 раза, а долі МСП у агульным аб'ёме - да 50 працэнтаў. Такім чынам, малы і сярэдні бізнес паступальна нарошчвае свой уклад у эканоміку Беларусі", - канстатаваў ён.

Кансультатыўны савет створаны ў адпаведнасці з пагадненнем аб падтрымцы і развіцці малога прадпрымальніцтва ў дзяржавах - удзельніцах СНД ад 17 студзеня 1997 года. Яго склад фарміруецца з кіраўнікоў дзяржорганаў падтрымкі і развіцця малога прадпрымальніцтва бакоў пагаднення і з'яўляецца калегіяльным органам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі