ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 30 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 лютага 2023, 12:19

У Беларусі за 2022 год прынята амаль 700 дзяржстандартаў

Фота з архіва
Фота з архіва

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі за 2022 год было прынята амаль 700 дзяржаўных стандартаў. Аб гэтым паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Валянцін Татарыцкі на пасяджэнні падагульняючай калегіі камітэта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца стандартызацыі ў Беларусі, за 2022 год было прынята 699 дзяржаўных стандартаў, з іх 170 дзяржаўных стандартаў (СТБ) і 529 міждзяржаўных стандартаў (ДАСТ). Адменена 187 устарэлых стандартаў. Узровень гарманізацыі штогод прымаемых у рэспубліцы стандартаў з міжнароднымі стандартамі складае ў сярэднім 65 працэнтаў", - сказаў Валянцін Татарыцкі.

Паводле яго слоў, эканоміка Беларусі сёння вымушана працаваць у складаных умовах санкцыйнага націску. "Айчынная прамысловасць у аператыўным парадку перабудоўвае кааперацыйныя і лагістычныя ланцугі, знаходзіць альтэрнатыўных пастаўшчыкоў сыравіны і камплектуючых. У непарыўнай сувязі з усімі гэтымі напрамкамі знаходзяцца стандарты. Дзяржстандартам скарэкціравана Стратэгія развіцця стандартызацыі рэспублікі. Яе рэалізацыю мы пачалі ўжо", - падкрэсліў кіраўнік камітэта.

Уключэнне арганізацый прыватнага і дзяржаўнага сектараў работы па стандартызацыі таксама адзін з асноўных напрамкаў камітэта. "Сустрэчы з шасцю бізнес-саюзамі і асацыяцыямі, якія мы правялі, паказалі іх цікавасць да стандартызацыі і гатоўнасць уключыцца ў работу. Намечаны сумесныя планы работ", - расказаў кіраўнік Дзяржстандарту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі