25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з улікам рапсу намалацілі больш за 4 млн тон збожжа. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Беларусі на 25 ліпеня ўсяго намалочана збожжа (з улікам рапсу) 4,063 млн т, з іх - 3,079 млн т збожжавых і зернебабовых культур, 984 тыс. т азімага рапсу. Гомельская і Брэсцкая вобласці ўжо завяршылі ўборку азімага рапсу.
У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу Брэсцкая вобласць намалаціла 1,046 млн т, Мінская - 1,006 млн т, Гродзенская - 943,4 тыс. т, Гомельская - 444,5 тыс. т, Магілёўская - 387 тыс. т, Віцебская - 235,6 тыс. т.
Прадаўжаецца ўборка такіх культур як: яравы ячмень - 70,7 працэнта ад плана, азімае жыта - 52,7 працэнта, пшаніца - 36,6 працэнта, трыцікале - 28,9 працэнта, зернебабовыя - 24 працэнты, авёс - 23,7 працэнта. Уборка азімага ячменю завершана.
Паралельна з уборкай ідзе церабленне лёну. Выцераблена 26,8 тыс. га (60 працэнтаў плошчаў, якія падлягаюць уборцы). Саломы пасля ўборкі збожжавых каласавых і зернебабовых культур убрана на 44 працэнтах да скошаных плошчаў.
Разам з уборкай ураджаю прадаўжаюцца работы па нарыхтоўцы травяных кармоў. Усяго нарыхтавана 3,345 млн т кармавых адзінак (34,1 працэнта да плана).
Пад сяўбу азімых культур на палі вывезена 11,8 млн т (88,9 працэнта да нарыхтаванага) арганічных угнаенняў, унесена 2,04 млн т (15,4 працэнта да нарыхтаванага).-0-