Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 чэрвеня 2021, 19:19

У Беларусі з 24 чэрвеня павышаюцца цэны на аўтамабільнае паліва

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 24 чэрвеня павышаюцца цэны на аўтамабільнае паліва, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт канцэрна "Белнафтахім".

"З улікам маніторынгу сітуацыі на рынку нафты і сумежных рынках нафтапрадуктаў і ў адпаведнасці з прынятай канцэрнам стратэгіяй стрыманай індэксацыі цэн на маторнае паліва гранічны ўзровень рознічных цэн на АЗС змяняецца з 24 чэрвеня", - адзначылі ў канцэрне.

Рознічныя цэны на маторнае паліва на АЗС складуць: АІ-92-К5-Еўра - Br1,88, АІ-95-К5-Еўра - Br1,98, АІ-98-К5-Еўра - Br2,20, дызельнае паліва - Br1,98.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі