Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 лістапада 2022, 15:46

У Беларусі з 1 снежня працоўныя пенсіі павысяцца на 5 працэнтаў

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 снежня працоўныя пенсіі павысяцца на 5 працэнтаў, паведаміў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і членамі Савета Рэспублікі ў Авальнай зале, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У мэтах падтрымання ўзроўню пенсійнага забеспячэння праведзены пераразлікі працоўных пенсій: з 1 сакавіка 2022 года - на 7 працэнтаў, з 1 жніўня - на 10 працэнтаў. З 1 снежня працоўныя пенсіі павысяцца трэці раз - на 5 працэнтаў", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, усе сацыяльныя выплаты, пенсіі і заработная плата бюджэтнікаў выплачваюцца своечасова і ў поўным аб'ёме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі