Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 сакавіка 2023, 11:54

У Беларусі з 1 красавіка падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 красавіка падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Міністэрства па падатках і зборах.

Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" павысіць цэны на 30 капеек на цыгарэты "Магнат", "Магнат 7", "Мінск", "Мінск 7", "Мінск Superslims", "Мінск 5 Superslims", Minsk city MS, Minsk сapital MS, "Прэм'ер", "Прэм'ер 7", "Прэм'ер QS", "Прэм'ер MS", "Фэст", "Фэст 7", "Фэст Compact", "Фэст Compact 7", "Фэст Superslims", "Фэст Superslims 7", "Фэст MS", Vogue. На тую ж суму стануць даражэйшымі цыгарэты Dove, Queen, а таксама Credo, Credo MS, Minsk city, Minsk capital, Minsk city QS, Minsk capital QS, Matrix Blue.

Кошт цыгарэт NZ, Portal павышаецца на 30-35 капеек. На 20-30 капеек подаражэюць Pall Mall, на 30-40 капеек - Kent, на 40 капеек - Rothmans Blue.

"Тытунь-інвест" на 25 капеек павышае цэны на некаторыя віды цыгарэт Mac, Kalipso, на 10-25 капеек - "Карона", на 15-20 капеек - "Форт", на 20-30 капеек - Pall Mall, на 20-40 капеек - Rothmans, на 10 капеек - Richmond, на 30-40 капеек - Kent, на 30 капеек - Vogue.

"Інтэр Табака" павялічвае на 30-35 капеек кошт некаторых відаў цыгарэт Dove, на 25 капеек - Red Bor, на 15 капеек - RB Perliamutr.

Цэны на ўвозімыя ў Беларусь кампаніяй "Беларусьгандаль" цыгарэты маркі Dunhill павысяцца на 30 капеек.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі