Сцяг Пятніца, 18 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 чэрвеня 2025, 15:33

У Беларусі вызначылі аб'екты ЖКГ для аснашчэння аўтаномнымі крыніцамі сілкавання электраэнергіяй

Фота з архіва
Фота з архіва
9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад вызначыў пералік аб'ектаў ЖКГ, што падлягаюць аснашчэнню аўтаномнымі крыніцамі сілкавання электраэнергіяй. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 6 чэрвеня 2025 года нумар 304 "Аб катэгарыраваннні электрапрыёмнікаў і аб'ектаў электразабеспячэння" ў мэтах планавання і ажыццяўлення комплексу мер па абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамілі БЕЛТА ў МЖКХ.

Згодна з дакументам, у жыллёва-камунальнай гаспадарцы аснашчэнню аўтаномнымі крыніцамі сілкавання электраэнергіяй падлягаюць аб'екты пітнога водазабеспячэння і водаадвядзення (каналізацыі), а таксама атэльныя, якія адносяцца да I катэгорыі па надзейнасці цеплазабеспячэння, з'яўляюцца адзінай крыніцай цяпла сістэмы цеплазабеспячэння і забяспечваюць спажыўцоў I катэгорыі па надзейнасці цеплазабеспячэння, не маючых індывідуальных рэзервовых крыніц цяпла.

Таксама дакументам унесены асобныя змяненні ў правілы цеплазабеспячэння і правілы падрыхтоўкі арганізацый да ацяпляльнага сезона, яго правядзення і завяршэння.

Пастанова ўступіла ў сілу з 8 чэрвеня 2025 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі